Вéсніцы У глыбокай старажытнасці, не пазней за Х стагоддзе, на славянскіх землях для абазначэння паселішча, дзе жылі людзі, ужывалася слоўка vьsь (весь), гэта значыць вёска ці, калі быць дакладным, дом роду. Яно і сёння захавалася ў выразе па гарадах і весях, гэта значыць паўсюль.…
Уладзімір Куліковіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ. Слоўка імпрэза – новая лексічная адзінка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, якая з’явілася ў нас і на Украіне ў 90-я гады ХХ ст. не з мэтай абазначаць новае паняцце, а…
Вядучы рубрыкі Уладзімір КУЛІКОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, в. а. загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ. Большасць вучоных лічаць, што слоўка алей, добра вядомае заходнеславянскім і ўсходнеславянскім мовам, – даўняе пазычанне з лацінскай мовы oleum. Вось як перадавалася яно на пісьме ў мінулым і пішацца цяпер: у стараславянскай мове – оли, старабеларускай – олй, чэшскай, польскай, славацкай […]
Уладзімір КУЛІКОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, в. а. загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ. Паэтычнае і мілагучнае слоўка аселіца па паходжанні ўласнабеларускае. Яго гісторыя люструе цярністы шлях фарміравання нацыянальнай лексічнай сістэмы і ўсёй нашай мовы – адначасова трагічны і велічны. Узнікла яно, напэўна, у дапісьмовую эпоху. Пра гэта сведчыць вельмі прадуктыўны прыставачна-суфіксальны спосаб утварэння і старажытны корань […]